Беларус 10 год укладаў грошы у гістарычны маёнтак, які ў яго цяпер адбяруць

Павел Падкарытаў ля маёнтка ў Падароску

Павел Падкарытаў ля маёнтка ў Падароску / Hrodna Life

Беларус дзесяць год укладаў грошы ў комплекс гістарычных будынкаў у аграгарадку Падароск, а цяпер у яго ўсё адабралі, піша Hrodna Life.

Павел Падкарытаў яшчэ ў 2013 годзе выкупіў сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у аграгарадку. Ён хацеў выратаваць мястэчка ад вымірання і прыцягнуць туды людзей.

Каманда стварыла першасную дакументацыю па маёнтку і правяла на гэтай тэрыторыі навуковыя даследаванні. Скончыць праект планавалі ў пачатку 2023 года. Далей хацелі атрымаць заключэнне дзяржэкспертызы, запусціць кафэ, краму і часовую экспазіцыю. Усё гэта назвалі "Маёнткам Падароск" — комплекс уключаў чатыры будынкі.

Але цяпер з уладальнікам "Маёнтка" разарвалі дамовы — будынкі вернуцца мясцоваму аддзелу культуры. Павел прайшоў праз два суды, але так і не змог захаваць маёмасць. Суды пачаліся ў жніўні 2023 года. Адну з дамоў скасавалі з-за "невыкананне умовы па ўводзе аб’ектаў ў гаспадарчы абарот".

"Што далей будзе з помнікам — справа аддзела культуры. <…> Я чакаў такога павароту падзей усе 10 год, але, канешне, ўсё роўна абураны", — кажа Павел.

У кастрычніку 2022 года на прадпрыемстве "Маёнтак Падароск" Ваўкавыскага раёна затрымалі кіраўнікоў і фінансавых супрацоўнікаў паводле арт.243 КК "Ухіленне ад выплаты падаткаў". Праз некаторы час затрыманыя выйшлі на волю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі