Беларусь атрымае $150 млн ад Сусветнага банку для мадэрнізацыі аўтадарог
Сусветны банк вырашыў выдаць Беларусі пазыку 150 мільёнаў долараў для мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры. Асноўная частка сродкаў будзе выдаткавана на пашырэнне 53-кіламетровага кавалка цяперашняй двухпалоснай аўтадарогі паміж Мінскам і Бабруйскам да чатырох палосаў. Як адзначае сайт nn.by, частка сродкаў пойдзе на ўкараненне электроннай сістэмы спагнання платы за праезд на платных дарогах.
Грошы прадастаўляюцца на 15 гадоў з пяцігадовай адтэрміноўкай плацяжоў.
Грошы прадастаўляюцца на 15 гадоў з пяцігадовай адтэрміноўкай плацяжоў.