Беларусь атрымала крэдыт ад расійскіх банкаў — амаль 200 млн долараў
Сіндыцыраваны крэдыт на суму 6 мільярдаў расійскіх рублёў (амаль 200 млн долараў) атрымала міністэрства фінансаў Беларусі ад расійскіх банкаў — Ашчадбанка, дзяржкарпарацыі "Банк развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці", Дзяржпрамбанка і Альфа-банка.
Тэрмін крэдыту — болей за адзін год, паведамляе РИА "Новости". Як адзначаецца ў сумесным паведамленні згаданых фінансавых арганізацый, крэдыт "будзе накіраваны на развіццё інтэграцыйных і кааперацыйных сувязяў паміж двума краінамі, садзейнічаць устойліваму росту эканомікі Рэспублікі Беларусь".
Нагадаем, пра магчымасць атрымання Беларуссю сіндыцыраванага крэдыту на згаданую суму заявіў падчас свайго візіта ў нашу краіну ў пачатку снежня кіраўнік Ашчадбанка Расіі Герман Грэф.