Беларусь выходзіць з пагаднення аб рэадмісіі з ЕС

Беларусь выходзіць з пагаднення аб рэадмісіі з ЕС

Беларусь выходзіць з пагаднення аб рэадмісіі з ЕС. У панядзелак праект адпаведнага закона быў ухвалены Палатай прадстаўнікоў, а пасля і Саветам Рэспублікі.

Пра тое, што Аляксандр Лукашэнка накіраваў у Нацыянальны сход законапраект "Аб прыпыненні дзеяння пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца без дазволу", стала вядома ў пачатку верасня. Было заяўлена, што яго падрыхтавалі ў адказ на дзеянні ЕС у дачыненні Беларусі (найперш з-за санкцый). У МЗС заявілі, што пачынаюць працэдуру прыпынення пагаднення аб рэадмісіі з ЕС, яшчэ ў чэрвені. У Бруселі тады гаварылі, што Еўрасаюз рыхтуе меры ў адказ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі