Беларусь дамовілася пра пастаўкі нафты з Польшчы
Беларусь дамовілася пра пастаўкі нафты з Польшчы. Пра гэта польскі амбасадар у Беларусі Артур Міхальскі распавёў у інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу "Беларусь 1". У эфір інтэрв'ю выйшла 3 траўня.
Дыпламат падкрэсліў, што Польшча разумее патрэбу Беларусі ў дыверсіфікацыі крыніц энергіі.
"У палітычным плане ў Польшчы ёсць вельмі добразычлівыя адносіны да гэтага пытання, і Польшча хацела б быць часткай гэтага жадання Беларусі дыверсіфікаваць крыніцы энергіі", — патлумачыў Міхальскі.
Ён падкрэсліў, што цікавасьць польскіх бізнесоўцаў да Беларусі расце. Асабліва іх прывабліваюць такія сферы беларускай эканомікі, як мэблевая індустрыя, аграрная сфера, IT-сектар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.