Беларус Дзмітрый Саўян не змог выйграць адбор на "Еўрабачанне" ад Польшчы

Дзмітрый Саўян

Дзмітрый Саўян / muzyka.interia.pl

Беларус Дзмітрый Саўян не змог выйграць адбор на "Еўрабачанне" ад Польшчы. Нягледзячы на станоўчыя водгукі слухачоў і крытыкаў, вынікі закрытага конкурсу аказаліся не на яго карысць. Польшчу на міжнародным песенным конкурсе прадставіць спявачка Luna.

38-гадовы Саўян хацеў паўдзельнічаць у "Еўрабачанні" з песняй "W Kolorku Amaretto". Беларус выступае як акцёр і комік, вядзе свой папулярны TikTok, у якім вядомы як Pan Savyan. З такім псеўданімам ён і ўдзельнічаў у польскім нацыянальным адборы.

Нядаўна спявак прадставіў другі сінгл — "Горад кахання". Гэта іранічная балада да Дня святога Валянціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі