Беларусь гатовая прадаць Расіі долю ў паліўна-энергетычным комплексе
Беларусь перадала на разгляд Расіі праграму, у якой абгаворваюцца пытанні ўдзелу расійскіх кампаній у прыватызацыі комплексу "Нафтан-Палімір", Гомельскага хімічнага заводу і "Гродна Азоту". Пра гэта паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на газету "Ведомости". Паводле праграмы, Беларусь прапаноўвае Расіі пашырыць супрацоўніцтва ў нафтавай і нафтахімічнай галінах, энергетыцы, у тым ліку атамнай, і энергетычным машынабудаванні.
Аб праграме сумеснага развіцця паліўна-энергетычнага комплексу паведаміў беларускі прэм'ер Сяргей Сідорскі, які сустракаўся на мінулым тыдні з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Сідорскі заявіў, што ў Беларусі па дамоўленасці з расійскім бокам распрацаваная праграма сумесных дзеянняў па развіцці паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Наша краіна хацела б і надалей атрымліваць расійскія энерганосьбіты на ільготных умовах. У прыватнасці, газ у 2010 годзе Беларусь хацела б купляць з 20-адсоткавай зніжкай у параўнанні з еўрапейскім цэннікам (мінус плата за транзіт і мытныя пошліны) замест прадугледжанай газавым кантрактам 2006 года зніжкі ў 10%. Пры імпарце нафты па ільготным кошце Беларусь настойвае на адмене цяперашняй экспартнай спецпошліны і на вяртанні да падзелу прыбыткаў ад экспарту беларускіх нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расійскай сыравіны, паміж бюджэтамі дзвюх краін. Акрамя таго, Беларусь зацікаўленая ў атрыманні ад Расіі крэдытаў, у тым ліку на будаўніцтва беларускай АЭС.