Беларусь і Калінінградская вобласць павялічаць тавараабарот — да $500 млн
Аляксандр Лукашэнка 1 снежня сустрэўся ў Мінску з кіраўніком гэтага расійскага рэгіёна Мікалаем Цуканавым.
Тавараабарот Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі неабходна павялічыць з 300 млн долараў да 500 млн. Пра гэта на сустрэчы ў Мінску з губернатарам Калінінградскай вобласці Мікалаем Цуканавым заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, такі тавараабарот ужо быў раней і трэба вярнуцца на гэты ўзровень, зрабіць дзеля гэтага "ўсё магчымае", паведамляе БЕЛТА.
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь гатовая падзяліцца з Калінінградскай вобласцю досведам у меліярацыі, дапамагчы ў будаўніцтве аб'ектаў да футбольнага чэмпіянату свету 2018 года.