Беларусь і Літва збіраюцца стварыць бізненс-раду
Беларусь і Літва плануюць стварыць бізнэес-раду, у якую ўвойдуць прадстаўнікі дзелавых колаў абедзвюх краін.
Пра гэта прэм’ер-міністры абедзвюх краін Сяргей Сідорскі і Андрус Кубілюс дамовіліся на сустрэчы ў Гродне, перадае БелаПАН.
Кіраўнік літоўскага ўраду назваў сустрэчу ў Гродне "канструктыўнай размовай".
Падчас перамоў, адзначыў ён, былі абмеркаваныя "планы па агульных ініцыятывах, якія прыносілі б карысць і Літве, і Беларусі", у прыватнасці, у кірунку развіцця транспартных калідораў, якія злучаюць еўрапейскія і азіяцкія рынкі, агульнаэканамічныя планы па інвестыцыях і ўзаемнаму гандлю.
Кубілюс падкрэсліў, што Літва зацікаўленая ў павелічэнні беларускага транзіту праз сваю тэрыторыю.