Беларусь і Польшча абмяняліся шпіёнамі

Беларусь і  Польшча абмяняліся шпіёнамі

Складаная аперацыя, у якой былі задзейнічаныя дыпламаты і вайскоўцы, дазволіла Беларусі і Польшчы правесці абмен шпіёнамі. Гісторыя стала вядомая дзякуючы журналістам польскага парталу tvn24.pl.

Па іх звестках, перамовы цягнуліся з сярэдзіны 2015 года. Праўда, польскі вайсковец, абвінавачаны ў шпіянажы на тэрыторыі Беларусі, вярнуўся на радзіму толькі сёлета ў лютым.

Як паведамляецца, беларускія службы затрымалі польскага капітана 18-га разведвальнага палка ў Беластоку ў траўні 2015 года ў Брэсце. Праз два дні яго асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж. Беларускія спецслужбы заявілі пра доказы яго шпіёнскай дзейнасці. Тым часам крыніцы польскага парталу запэўніваюць, што гэта непраўдзівая інфармацыя.

Перамовамі па вызваленні польскага вайскоўца дыпламатычныя, юрыдычныя каналы, а таксама служба вайсковай контрразведкі.

Беларускі бок умовай вызвалення назваў вяртанне ў Мінск Сяргея Г., былога віцэ-консула адной з беларускіх установаў у Польшчы, які трапіў у турму ў 2015 годзе. У Польшчы ён нібыта спрабаваў схіліць да шпіянажу студэнта з Беларусі, а той паведаміў пра гэта Агенцтву ўнутранай бяспекі (ABW).

Падчас перамоваў з Беларуссю стала ясна, што польскі капітан прабудзе за кратамі той жа тэрмін, які правёў у Польшчы Сяргей Г. Таму справу затрыманага беларуса перакваліфікавалі: яму прызначылі той тэрмін, які ён ужо адбыў у зняволенні. Беларуса перадалі на радзіму ўвосень 2015 года. Але польскі капітан чакаў вызвалення яшчэ некалькі месяцаў.

Паведамляецца, што пасьля перамогі партыі "Права і Справядлівасць" справа застыла на месцы. Беларускі бок імкнуўся вытаргаваць як мага больш, карыстаючыся блытанінай у сувязі з палітычнымі пераменамі ў Польшчы.

Справу з мёртвай кропкі зрушыў толькі зварот сям'і абвінавачанага капітана да службы контрразведкі. Тады польскія спецслужба актывізавалі перамовы, і ўрэшце Аляксандр Лукашэнка памілаваў польскага капітана. На мяжу з Польшчай беларускія спецслужбы даставілі яго ў лютым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі