Беларусь і Расія асуджаюць спробы рэвізіі вынікаў Другой сусветнай вайны

Беларусь і Расія рашуча асуджаюць любыя спробы перапісвання гісторыі і рэвізіі вынікаў Другой сусветнай вайны. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі, падпісанай па выніках перамоваў у Брэсце Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі. У дакуменце адзначаецца, што "выбарачнаму, палітызаванаму падыходу да гісторыі мусяць быць супрацьстаўленыя чэсныя навуковыя дэбаты. Толькі на такой аснове Еўропа можа атрымаць патрэбныя ўрокі з сваёй цяжкай гісторыі, пазбегнуўшы паўтарэння трагічных памылак мінулага".

У дэкларацыі таксама гаворыцца пра намер Беларусі і Расіі правесці сумесныя святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 65-й гадавіне перамогі над фашызмам.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі