Беларусь і Расія ствараюць калідор бяспекі Брэст — Мінск — Масква

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і Расіі ствараюць калідор бяспекі Брэст — Мінск — Масква. Першыя тэхнічныя элементы сістэмы бяспекі з'явяцца на аўтадарозе Е30 паблізу буйных гарадоў ужо да кастрычніка гэтага года, паведаміў на прэс-канферэнцыі 3 сакавіка кіраўнік МУС Беларусі Уладзімір Навумаў.
Затым яна пакрые ўсю трасу і дазволіць аўтаперавозчыку на ўсім шляху следавання падтрымліваць пры жаданні ўстойлівую сувязь з праваахоўнымі органамі, аператыўна папрасіць дапамогі, паведаміць аб чымсьці падазроным, сказаў міністр.

Паводле яго слоў, тэхнічныя элементы новай сістэмы будуць у асноўным расійскай вытворчасці. Паводле інфармацыі Навумава, расійскі бок прапаноўвае не абмяжоўвацца аўтадарогай Брэст — Мінск — Масква, а сістэмай бяспекі забяспечыць і іншыя трасы ў Беларусі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі