Беларус Ілля Салаўёў дэбютаваў у НХЛ

Ілля Салаўёў 

Ілля Салаўёў  / twitter.com/NHLFlames

Беларус Ілля Салаўёў дэбютаваў у НХЛ. Ён стаў 15-м нашым суайчыннікам у гісторыі, які згуляў у наймацнейшай хакейнай лізе свету.

"Калгары", за які выступае Салаўёў, прайграў "Сэнт-Луісу" — 0:3. Беларускі хакеіст правёў на пляцоўцы 16 з паловай хвілін, нанёс 1 кідок, заблакаваў 1 кідок, атрымаў 2 хвіліны штрафу і зарабіў паказчык карыснасці "0".

Іллі Салаўёву 23 гады. Ён з Магілёва. Раней выступаў за мінскае "Дынама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі