Беларусь – Ізраіль – 2:1, пераможны гол забіў з пенальці Максім Рамашчанка
Нацыянальная зборная Беларусі па футболе перамагла ў таварыскім матчы зборную Ізраіля з лікам 2:1. Лік на 3-й хвіліне адкрыў Раман Васілюк, які вышаў сам на сам з
варатаром гасцей і быў дакладны. Здавалася, што беларусы хутка
павялічаць сваю перавагу, аднак гэта зрабіць няўдалося. Гульня
выраўнялася.
На 29-й хвіліне ізраільцяне “зарабілі” пенальці. Шымон Гермаш з пенальці зраўняў лік – 1:1. У канцы матчу беларусы рэалізавалі даволі спрэчны пенальці, яго дакладна прабіў Максім Рамашчанка.
Нагадаем, гульня з ізраільцянамі стала першай для галоўнага трэнера зборнай Беларусі немца Бернда Штанге. Дагэтуль зборныя Беларусі і Ізраіля сустракаліся двойчы – у 1997 годзе ў Мінску і ў 1999-м у Хайфе. Беларусы прайгралі абедзьве гульні – 2:3 і 1:2.