"Беларусь не будзе сумаваць па злачынцу Прыгожыну" — Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Святлана Ціханоўская пракаментавала звесткі пра гібель заснавальніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына.

Яна нагадала, што пасля свайго мяцяжу Прыгожын атрымаў гарантыі бяспекі ад Аляксандра Лукашэнкі.

"У Беларусі не будуць сумаваць па злачынцу Прыгожыну. Ён быў забойцам, і яго варта памятаць як такога. Яго смерць можа аслабіць або ліквідаваць ПВК Вагнера, зменшыўшы пагрозу для нашай краіны і суседзяў. Ніхто не павінен давяраць "гарантыям бяспекі" Лукашэнкі ці якім-небудзь яго здзелкам", — напісала Ціханоўская.

Пра катастрофу з бізнес-джэтам Прыгожына стала вядома ўвечары 23 жніўня. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у самалёце загінуў сам Прыгожын, а таксама камандзір вагнераўцаў Дзмітрый Уткін. Гэтыя звесткі пацвердзілі каналы, блізкія да ПВК "Вагнер". Афіцыйна асобы загінулых пацвярдзяць пасля экспертызы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі