Беларусь прадставіць свае новыя навуковыя распрацоўкі ў ЗША
Беларусь упершыню прадставіць свае новыя навуковыя распрацоўкі на паўночнаамерыканскім кантыненце. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Аляксандр Шумілін. Паводле яго слоў, гаворка ідзе найперш пра распрацоўкі ў сферы высокіх тэхналогій. Мяркуецца, што адбудзецца гэта ў чэрвені ў Маямі.
У тым жа месяцы ў Маскве пройдуць Дні беларускай навукі, будуць прадстаўленыя найлепшыя дасягненні, між іншым, напрацоўкі ў галіне беларускага электратранспарту, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".