Беларусь, Украіна і Літва пашыраюць супрацу ў рамках "Усходняга партнёрства"
Міністры замежных спраў трох краінаў дамовіліся зрабіць сумесную заяву па "адзінай энергапрасторы" 8 снежня на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза і Ўсходняй Еўропы Беларусь, Украіна і Літва выступаюць за сумеснае развіццё "транспартнай інфраструктуры" і "энергетычнай прасторы". Аб гэтым заявіў у нядзелю міністр замежных спраў Украіны Пятро Парашэнка па выніках сустрэчы ў Кіеве са сваімі калегамі з Мінска і Вільні — Сяргеем Мартынавым і Вігаўдасам Ушацкасам.
Бакі дамовіліся зрабіць сумесную заяву па "адзінай энергапрасторы" 8 снежня на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза і Ўсходняй Еўропы, паведамляе ИТАР-ТАСС.
У Кіеве была дасягнутая дамоўленасць аб выкарыстанні транзітных магчымасцяў Беларусі ў пастаўках украінскай электраэнергіі ў Літву. Як адзначылі па выніках паседжання міністры замежных спраў Сяргей Мартынаў, Пятро Парашэнка і Вігаўдас Ушацкас, яны вітаюць заключэнне адпаведнага рамачнага пагаднення, падпісанага паміж дзяржаўнымі энергетычнымі кампаніям. Гэта дазволіць забяспечыць пастаўкі энергарэсурсаў і празрыстасць супрацоўніцтва краін у энергетычнай сферы, інфармуе БЕЛТА.
Таксама міністры абмеркавалі пытанні працягу дыялогу па бязвізавым рэжыме, аб выкарыстанні транзітных магчымасцяў, развіцці транспартнай інфраструктуры, уключна з будаўніцтвам аўтамагістралі "Мінск — Кіеў". Сяргей Мартынаў пацвердзіў працяг працы над дакументам аб абсталяванні беларуска-ўкраінскай мяжы.
ИТАР-ТАСС адзначае, што кіраўнікі МЗС Беларусі, Украіны і Літвы дамовіліся сумесна адзначыць угодкі Грунвальдскай бітвы.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў адзначылі кіеўскую сустрэчу як партнёрскае і сяброўскае супрацоўніцтва трох краін у рамках "Усходняга партнёрства".
На здымку: Пятро Парашэнка і Сяргей Мартынаў
Фота — bymedia.net