Беларусь усталюе дыпламатычныя адносіны з Княствам Манака
30 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №119 аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Княствам Манака, інфармуе прэс-служба беларускага кіраўніка.
Манака — дзяржава-карлік, яе тэрыторыя складае 2,02 кв. км. Самыя вядомыя адметнасці княства — казіно ў Монтэ-Карла і этап чэмпіянату Формулы-1 "Гран-пры Манака".
Манака ўваходзіць у такія міжнародныя арганізацыі, як ААН, АБСЕ, Савет Еўропы, Інтэрпол, ЮНЕСКА, СААЗ. Дзяржава мае 12 дыпламатычных місій у Заходняй Еўропе і пастаянных прадстаўнікоў у ААН і Радзе Еўропы.