Беларусь уводзіць забарону на ўвоз свініны з Расіі

Беларусь уводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз з Расіі свініны, прадуктаў яе перапрацоўкі, а таксама свіной тэхнічнай сыравіны.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрствы сельскай гаспадаркі і харчавання Дар'я Казлоўская. Такое рашэнне прынята ў сувязі з пагаршэннем эпізаатычнай сітуацыі па афрыканскай чуме свінняў у Расіі. Адначасова адмяняюцца раней выдадзеныя дазволы на ўвоз на нашу тэрыторыю расійскай свініны, перадае БЕЛТА.

Жывёлы пачалі гінуць ад афрыканскай чумы ў паўднёвых раёнах Расіі ў канцы верасня. У фермерскіх гаспадарках і асабістых падворках суседняй краіны ўжо знішчылі больш за 10 тысяч свінняў.

Для чалавека вірус небяспекі не мае, але па самых сціплых падліках, шкода ад афрыканскай чумы для Расіі можа скласці каля 40 мільярдаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі