Беларусь з наступнага года можа аднавіць імпарт украінскай электраэнергіі

Аднаўленне ўжо з пачатку наступнага года імпарту ўкраінскай электраэнергіі ў Беларусь на сталай аснове з'яўляецца рэальным. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра нашай краіны Ўладзімір Сямашка на брыфінгу ў Кіеве па выніках 15-га пасяджэння Міжурадавай беларуска-украінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Таксама бакі дамовіліся аднавіць транзіт украінскай электраэнергіі праз тэрыторыю Беларусі ў краіны Прыбалтыкі. Дасягнутыя дамоўленасці будуць замацаваныя ў мемарандуме аб супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы паміж Беларуссю і Ўкраінай, які будзе падпісаны хуткім часам, паведамляе Regnum.

Нагадаем, пастаўкі электраэнергіі з Украіны былі спыненыя ў пачатку года з-за абмежаваных магчымасцяў украінскага боку. У выніку перамоў Украіна пагадзілася прадаваць электраэнергію нашай краіне, аднак беларускі бок не задаволілі кошты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі