Беларусь з-за недапаставак нафты з Расіі страціла ў студзені 1,5% ВУП

Беларусь з-за недапаставак нафты з Расіі страціла ў студзені 1,5% ВУП

Беларусь з-за недапаставак нафты з Расіі страціла ў студзені 1,5% ВУП. Пра гэта ў аўторак на пасяджэнні прэзідыума Саўміна заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Там абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны ў студзені 2017-га, а таксама меры па выхаду на станоўчую дынаміку росту эканомікі ў першым квартале бягучага года.

"Патрэбнага выніку мы пакуль не атрымалі, — цытуе словы Кабякова БЕЛТА. — Удакладненыя лічбы ВУП па студзені — 99,5% да студзеня 2016 года пры прагнозе, зацверджаным урадам на першы квартал, 99,6%. Адстаем на 0,1%".

Прэм'ер нагадаў, што ў студзені 2017-га ў Беларусі перапрацавалі на 0,8 млн тон нафты менш, чым год таму. Па яго словах, у прамысловасці з-за гэтага было страчана 3,3%, у оптавым гандлі — 4,5%. "Пры пастаўцы нафты на ўзроўні мінулага года ВУП быў бы 101%", — адзначыў Андрэй Кабякоў. Ён таксама падкрэсліў, што ў першым месяцы 2017-га кампенсаваць "такі адчувальны фактар" не ўдалося, хаця праца над гэтым ідзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі