Беларусь зрабіла першы крок па прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі?

Парламенты Абхазіі і Паўднёвай Асеціі атрымалі статус назіральнікаў пры парламенцкім сходзе Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Такое рашэнне было прынята сёння ў Маскве, на сесіі парламенцкага сходу. Як паведамляе “Інтэрфакс”, дыскусія была нядоўгай, і ва ўдзельнікаў сесіі ўзнікла толькі адно пытанне — наколькі юрыдычна правільна будзе прыняцце станоўчага рашэння ў сітуацыі, калі Беларусь афіцыйна не прызнала незалежнасць гэтых рэспублік.

Прадстаўнік Беларусі Мікалай Чаргінец сказаў, што не бачыць ніякіх праблем, у выніку чаго было прынята станоўчае рашэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі