Беларуса ў Кіеве забілі стрэлам у сэрца з пісталета Макарава
Смерць Міхаіла Жызнеўскага пацвердзіў адзін з лідэраў УНА-УНСО Мікола Карпюк.
Ён распавёў Радыё "Свабода", што Жызнеўскі меў у арганізацыі псеўданім Локі і называў сябе Аляксеем.
Па словах Карпюка, Жызнеўскі даўно ўжо быў ва Украіне, хаця сам паходзіў з Беларусі. Па звестках СМІ, Жызнеўскі паходзіў з Гомеля, жыў ва Украіне у Белай Царкве. Ёсць звесткі, быццам з Беларусі ён з'ехаў з палітычных прычынаў.
"Стралялі ў яго з пісталета Макарава. Стралялі канкрэтна ў яго. Дваіх застрэлілі снайперы, а ў яго мент страляў з пісталета Макарава. Ён адразу памёр. Куля яму трапіла ў сэрца", — паведаміў Карпюк.
Фота з сацыяльных сетак