Беларусам будуць плаціць за дапамогу ў барацьбе з карупцыяй — да 10,5 млн

Беларусам будуць плаціць за дапамогу ў барацьбе з карупцыяй — да 10,5 млн

Беларусам будуць плаціць грошы за дапамогу ў барацьбе з карупцыяй. Пастанову пра выплату ўзнагароджанняў 5 лютага прыняў Савет міністраў. Дзеля таго, каб прэтэндаваць на грашовае ўзнагароджанне, грамадзянін мусіць прадаставіць інфармацыю, рэчы ці дакументы, якія пасадзейнічаюць у выяўленні карупцыйнага злачынства. Таксама трэба распавесці праваахоўнікам пра месцазнаходжанне грошай ці маёмасці, якія незаконна атрыманыя карупцыянерамі. Ад беларусаў чакаюць і садзейнічання органам крымінальнага пераследу.

Устаноўленыя наступныя расцэнкі. Калі гаворка ідзе аб цяжкім ці асабліва цяжкім злачынстве, то грамадзянін можа атрымаць ад дзяржавы да 50 базавых велічынь (да 10 мільёнаў 500 тысяч рублёў). Калі гэта менш цяжкае карупцыйнае злачынства, узнагароджанне складзе да 30 базавых велічынь (да 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў). Прадугледжаны і кампенсацыйныя выплаты (да 10 базавых г. зн. 2 млн 100 тысяч рублёў) "на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць выдаткі, зробленыя фізічнай асобай".

Як інфармуе БЕЛТА, выплаты прызначае пракуратура на падставе хадайнічання органа крымінальнага пераследу пры прыняцці рашэння па крымінальнай справе перад яе накіраваннем у суд і "ў некаторых іншых выпадках". Падкрэсліваецца, што ў дадзеным выпадку фізасобамі не лічацца вайскоўцы ці супрацоўнікі дзяржорганаў і іншых арганізацый, якія змагаюцца з карупцыяй. Таксама не могуць прэтэндаваць на атрыманне грошай людзі, якія самі ўдзельнічалі ў здзяйсненні карупцыйнага злачынства.

Беларусам будуць плаціць за дапамогу ў барацьбе з карупцыяй — да 10,5 млн
Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі