Беларусам дадуць 3 месяцы на Duty-free, а потым крамы зачыняць
Учора Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб асаблівасцях функцыянавання крам бяспошліннага гандлю”.
Згодна з палажэннямі ўказу, усе Duty-free змогуць працаваць на працягу трох месяцаў, паведамляе “Інтэрфакс”.
Пасля гэтага крамы бяспошліннага гандлю ў Беларусі застануцца толькі ў пунктах пропуску, размешчаных у аэрапортах, адкрытых для міжнароднага паведамлення, а таксама крамы, прызначаныя для абслугоўвання дыпламатычных місій.
Тыя гандлёвыя аб'екты, якія праз тры месяцы абавязаныя спыніць сваю дзейнасць, могуць здзяйсняць рознічны продаж і грамадскае харчаванне ў пунктах пропуску. Але для гэтага ім давядзецца атрымаць спецыяльны дазвол.