Беларусам давядзецца чакаць медыцынскіх абследаванняў да 90 дзён — Мінздароўя

Медыцынская працэдура, ілюстрацыйнае фота

Медыцынская працэдура, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Цяпер медыцынскіх абследаванняў беларусам давядзецца чакаць да 90 дзён. Адпаведную інструкцыю зацвердзіла Мінздароўя.

Згодна з ёй тэрмін абследаванняў можа расцягнуцца да 3 месяцаў. Для анкахворых ён складае да 45 дзён, а лячэнне іх павінна пачынацца не пазней як праз 30 дзён пасля станоўчай гісталогіі.

У тг-канале "Белыя халаты" адзначаюць, што гэтыя нормы не з'яўляюцца нечым нетыповым. Не азначаюць яны і таго, што прайсці МРТ не атрымаецца раней як праз паўтара месяца чакання.

"Аднак улады афіцыйны пацвердзілі, што ў Беларусі існуюць праблемы з даступнасцю медыцынскай дапамогі, асабліва ў невялікіх гарадах ці вёсках. Цяпер на пярэчанні людзей, чаму яны павінны чакаць 3-4 месяцы калонаскапіі ці УГД сэрца, будзе адказ, што ўсё паводле закону", — каментуе доктар Станіслаў Салавей

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі