Беларусам і расіянам не дазволілі ўдзельнічаць у Азіяцкіх гульнях
Азіяцкія гульні / oreanda-news.com, ілюстрацыйнае фота
Беларусаў і расіян не дапусцілі да ўдзелу ў сёлетніх Азіяцкіх гульнях.
Алімпійскі савет Азіі (АСА) патлумачыў, што гэтую прапанову заблакаваў Міжнародны алімпійскі камітэт.
У студзені АСА запрашаў Беларусь і Расію да ўдзелу ў Гульнях. Было вырашана дапусціць не больш за 500 спартоўцаў з дзвюх краін, каб яны змаглі прайсці алімпійскую кваліфікацыю ў нейтральным статусе.
Гульні стартуюць 23 верасня ў кітайскім Ханчжоў. Турнір мусіў адбыцца ў верасні 2022-га, але праз складаную эпідэміялагічную сітуацыю яго перанеслі на год.
Беларускія і расійскія спартоўцы трапілі пад санкцыі ў сувязі з вайной, якую Расія (пры дапамозе Беларусі) развязала супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.