Беларусам вэб-камеры замяняюць замежныя вандроўкі

Беларускі рынак вэб-камер цягам апошніх год упэўнена расце, паведамляе БЕЛТА. Паводле словаў кіраўніка прадстаўніцтва Logitech у Расіі і краінах СНД Рамана Моніна, гэты рынак і надалей будзе пашырацца. Такая ж тэндэнцыя характэрная і для Расіі, дзе за дзевяць месяцаў бягучага года вэб-камер прадалі на 50-60% болей, чым за аналагічны перыяд летась. Кіраўнік прадстаўніцтва звязвае гэтую тэндэнцыю з жаданнем спажыўцоў зэканоміць на вандроўках. Ён лічыць, што ў часы крызісу людзі сталі меней ездзіць за мяжу, а замест гэтага сталі набываць вэб-камеры і кантактаваць з сябрамі з іншых краінаў праз IP-тэлефанію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі