Беларусам, якія не прайшлі праверку даных, не забароняць выезд — Мінабароны
Мінабароны вырашыла супакоіць беларусаў / Ілюстрацыйнае фота t.me/modmilby
Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што грамадзянам, якія не прайшлі ў 2022-м праверку ўліковых даных ваеннаабавязаных, не забароняць выезд за мяжу. Заява ж ваеннага камісара Брэсцкай вобласці палкоўніка Алега Канавалава называецца "недакладнай". Адначасова Мінабароны прапануе беларусам, якія летась не прайшлі праверку ўліковых звестак, зрабіць гэта ў ваенкаматах "у зручны час".
"Пачынаючы з лютага месяца, хутчэй за ўсё, будуць ужытыя абмежаванні на выезд з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і, магчыма, нейкія яшчэ абмежаванні", — гаварыў Канавалаў. Магчыма, ён агучыў таемныя планы?
Днямі ў Мінабароны Беларусі заявілі, што не знайшлі толькі 5% ваеннаабавязаных. Адзначалася, што мерапрыемствы гэтай праверкі ўжо скончаныя і задача выкананая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.