Беларусцы Анастасіі Вашукевіч ў Тайландзе выставілі абвінавачванне
Беларусцы Анастасіі Вашукевіч (Насце Рыбцы) і яшчэ шэрагу асоб, удзельнікаў “сэкс-трэнінгу”, у Тайландзе выставілі абвінавачванне. На гэты раз у арганізацыі злачыннай супольнасці, змове для здзяйснення злачынства і прадстаўленні паслуг сэксуальнага характару ў складзе злачыннай групы. Гэта другая крымінальная справа. Яе разглядаў правінцыйны суд горада Патая ў закрытым рэжыме. Сёння Вашукевіч перавязуць у гарадскую турму. Наступнае пасяджэнне прызначана на 24 красавіка, інфармуе ria.ru.
Па першай справе групу затрыманых, у тым ліку і Анастасію Вашукевіч, абвінавачваюць нелегальнай прадпрымальніцкай і працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Тайланда. Суд разгледзіць яе 17 красавіка.
Вашукевіч набыла скандальную вядомасць пасля з’яўлення 8 лютага сёлета карупцыйнага расследавання расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Ураджэнка Бабруйска жыве ў Маскве і мае цікавыя знаёмствы. Навальны выкарыстаў фота і відэа з яе інстаграма ды распавёў пра сувязь расійскага алігарха Алега Дзерыпаскі і віцэ-прэм’ера Сяргея Прыходзькі.