Беларуска Мілеўская прайграла фінальны матч на турніры ІТФ
У Торуні (Польшча) беларуская тэнісістка Ксенія Мілеўская (N269 ВТА) саступіла прадстаўніцы Грузіі Аксане Калашнікавай (276) — 6:3, 4:6, 2:6. Як адзначае "Прессбол", прызвавы фонд турніру складаў 25.000 долараў.