Беларускае пасольства абураецца сустрэчай Ціханоўскай у Балгарыі

Марыя Габрыэль і Святлана Ціханоўская / twitter.com/GabrielMariya/

Марыя Габрыэль і Святлана Ціханоўская / twitter.com/GabrielMariya/

Беларускае пасольства абураецца сустрэчай Святланы Ціханоўскай у Балгарыі. Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі сустракалася з прэм'ерам і міністрам замежных спраў гэтай краіны. Напрыклад, з міністрам Марыяй Габрыэль гаворка ішла падтрымку палітвязняў, рэпрэсаваных у РБ і беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Габрыэль напісала пра сустрэчу з Ціханоўскай і змясціла фота з яе. "Балгарыя падтрымлівае справядлівыя памкненні беларускага народа да дэмакратычнай дзяржавы, заснаванай на вяршэнстве права і фундаментальных правах, — адзначае міністр. — ЕС прыкладае намаганні па падтрымцы ініцыятыў, накіраваных на дапамогу грамадзянскай супольнасці Беларусі".

У адказ на гэта пасольства РБ у Балгарыі заявіла, што Святлана Ціханоўская "не прадстаўляе Беларусь і яе народ". Падкрэслівалася, што агучаная падтрымка не патрэбная. Дыпламаты рэжыму Аляксандра Лукашэнкі заклікалі Балгарыю да "канструктыўнага дыялогу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі