Беларускае тэлебачанне — пра антысанітарыю на Майдане і бандэраўцаў (відэа)
Сюжэт пра Еўрамайдан выйшаў у праграме “В центре внимания” на першым канале беларускага тэлебачання.
Пачынаецца рэпартаж з кадраў сутыкненняў дэманстрантаў і міліцыі з каментаром, што “такі Майдан беларуская апазіцыя марыць імпартаваць у Беларусь”. Затым карэспандэнт тэлеканалу Сяргей Гусачэнка распавядае, што на Еўрамайдане пануе антысанітарыя, а побач лунае "пах нямытых целаў і харчовых адыходаў".
Больш за тое, Гусачэнка дадае, што барыкадам і агульнаму выгляду Майдана "пазайздросцілі б галівудскія рэжысёры фільмаў пра "Армагедон".
"Барыкады з пачарнелага снегу", кажа журналіст, ахоўваюць "нацыяналісты і бандэраўцы". Таксама, паводле беларускага журналіста, печкі еўрамайданаўцы растопліваюць дрэвамі “з навакольнай зялёнкі”. Кажучы пра беларусаў на Еўрамайдане карэспандэнт называе іх “палітычнымі бамжамі са знаёмай сімволікай, якія хочуць зарабіць”.
Былі ў фільме скарыстаныя кадры з трафейнай кінахронікі — паказалі прысягу жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны. Пры гэтым гаворка ішла пра бандэраўцаў, якія забівалі падчас вайны беларусаў.
Відэа пра Украіну ад 12:20 да 21:10.