"Беларуськалій" выйграў суд у Siemens па пастаўцы турбіны

Siemens прайграла ў Маскве суд "Беларуськалію" / dpa
Siemens прайграла ў Маскве суд "Беларуськалію" / dpa

Арбітражны суд Масквы задаволіў пазоў кампаніі "Беларуськалій" да даччынай кампаніі нямецкага канцэрну Siemens — "Нефтегаз и Энергетика", піша сайт Prodelo.by.

Цяпер "дачка" Siemens мусіць завяршыць сэрвіснае абслугоўванне газатурбіннага рухавіка коштам каля 7,3 мільёна рублёў (каля 2,5 мільёна долараў) і вярнуць яго ў Салігорск.

Увесну 2022 года канцэрн Siemens заявіў, што пакідае расійскі рынак. Напрыканцы 2022-га ён пачаў ліквідацыю сваёй даччынай фірмы ў Беларусі. Але на пачатку 2023-га белдарускія ўлады дадалі яе ў спіс прадпрыемстваў, якія забаронена прадаваць. Незадоўга да гэтага "Беларуськалій" і падаў пазоў у Арбітражны суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі