Беларуская чыгунка прызначыла на Каляды і Новы год 180 дадатковых цягнікоў
На навагоднія і калядныя святы Беларуская чыгунка прызначыла 180 дадатковых цягнікоў — 131 міжрэгіянальны і 49 міжнародных. Як паведамляе прэс-служба ведамства, яны будуць хадзіць з 22 снежня 2018 года па 12 студзеня 2019-га.
Найбольшая колькасць дадатковых цягнікоў прызначаная на 22, 25, 29 снежня 2018 года і 7 студзеня 2019 года. З улікам запатрабаванасці прызначаныя цягнікі на наступныя маршруты: Мінск-Масква-Мінск, Мінск-Санкт-Пецярбург-Мінск, Масква-Брэст-Масква, Санкт-Пецярбург-Бранск, Масква-Калінінград-Масква, Адлер-Калінінград, Гомель-Сноўск-Гомель, Мінск-Вільня-Мінск.
Міжрэгіянальныя цягнікі таксама будуць хадзіць па найбольш папулярных у пасажыраў напрамках: Мінск-Гомель, Мінск-Брэст, Мінск-Віцебск, Мінск-Пінск, Віцебск-Магілёў, Віцебск-Брэст, Магілёў-Гомель, Мазыр (ст. Козенкі) — Мінск.
Больш падрабязная інфармацыя пра час адпраўлення дадатковых цягнікоў — на сайце rw.by. Таксама даведкі пра іх можна атрымаць у чыгуначных касах і па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" за 14.12