Беларуская дыпмісія павялічыла выдачу візаў палякам амаль удвая
Амаль удвая павялічыла выдачу візаў палякам беларуская дыпламатычная місія. За два месяцы амбасадай у Варшаве і консульствамі ў Беластоку, Гданьску і Бяла-Падлясцы выдадзена больш за 16 тысяч дазволаў жадаючым наведаць нашу краіну. Афармленне дзелавых візаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года
ўзрасло на 40%. Як заявіў амбасадар Беларусі Павел Латушка, наша краіна
робіць усё магчымае для стварэння максімальна спрыяльных умоваў для
выезду палякаў у Беларусь.
Нагадаем, аднаразовая беларуская віза для грамадзяніна Польшчы каштуе 25 еўра, а паляк, які едзе ў Беларусь у складзе турыстычнай групы, плаціць толькі 10 еўра, адзначае тэлеканал СТВ.
Нагадаем, аднаразовая беларуская віза для грамадзяніна Польшчы каштуе 25 еўра, а паляк, які едзе ў Беларусь у складзе турыстычнай групы, плаціць толькі 10 еўра, адзначае тэлеканал СТВ.