Беларуская канькабежка заняла 6-е месца ў алімпійскім мас-старце

Беларуская канькабежка заняла 6-е месца ў алімпійскім мас-старце

Беларуская канькабежка Марына Зуева заняла 6-е месца ў гонцы з масавым стартам на Алімпіядзе ў Пхенчхане. Гэта найлепшы вынік нашых спартсменаў у гэтым відзе спорту. У фінальным забегу Зуева набрала 3 балы, што і дазволіла ёй заняць ганаровае месца.

Яшчэ адна беларуска, Таццяна Міхайлава, завяршыла выступы на стадыі паўфіналу.

Перамога дасталася японцы Нане Такагі, другое месца ў Кім Бо Рым з Паўднёвай Карэі, а бронзу атрымала Ірэн Схаутэн з Нідэрландаў.

У мужчынскім канькабежным масстарце выступаў беларус Віталь Міхайлаў, які заняў 7-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі