Беларуская лучніца Карына Казлоўская сышла са зборнай і з'ехала за мяжу

Беларуская лучніца Карына Казлоўская сышла са зборнай і з'ехала за мяжу

21-гадовая беларуская лучніца Карына Казлоўская сышла са зборнай і з'ехала за мяжу. Неаднаразовая чэмпіёнка Беларусі, якая заняла на Алімпіядзе ў Токіа з камандай 4-е месца, у Instagram патлумачыла матывы свайго ўчынку.

"Пачынаючы з 2020 года я знаходзілася ў пастаянным стрэсе, — піша Казлоўская. — З-за Алімпійскіх гульняў, пандэміі, выбараў, і пасля палітычных рэпрэсій, якія працягваюцца ў краіне да гэтага часу, і вайны ва Украіне. Дзеля спорту я маўчала, цярпела прыніжэнне, пагрозы, запалохванні. Пазбаўлялася ўсё большай колькасці правоў... Усё дайшло да кропкі незвароту і мною было прынята рашэнне з'ехаць з краіны".

Спартсменка паведамляе, што яе афіцыйна звольнілі з нацыянальнай зборнай Беларусі. Гэта яна называе "пачаткам новага этапу ў... спартыўным жыцці і добрай навіной". "Я свабодная і ў бяспецы", — дадае лучніца.

Карына Казлоўская падпісвала ліст беларускіх спартсменаў супраць гвалту сілавікоў і за новыя выбары ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі