Беларуская праваслаўная царква атрымае на заробкі і стыпендыі $420 тысяч

Беларуская праваслаўная царква атрымае на заробкі і стыпендыі $420 тысяч

Беларуская праваслаўная царква атрымае ад дзяржавы на заробкі і стыпендыі больш за 905 тысяч рублёў ($420 тысяч). Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні ў бягучым годзе гэтых сродкаў. Іх возьмуць з рэзервовага фонду кіраўніка дзяржавы, інфармуе БЕЛТА.

Вядома, што Мінская духоўная акадэмія атрымае больш за 180 тысяч рублёў, Мінская духоўная семінарыя — каля 337 тысяч, Віцебская духоўная семінарыя — амаль 217 тысяч, Мінская духоўная вучэльня Мінскай епархіі — 170,8 тысячы рублёў. Адзначаецца, што аб'ёмы сродкаў былі вызначаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства ў дачыненні бюджэтных арганізацый — з улікам колькасці навучэнцаў і штатнага раскладу адукацыйных устаноў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі