Беларуская зборная па боксе возьме ўдзел у чэмпіянаце свету ў Чыкага
20 кастрычніка беларуская зборная па боксе адправілася ў Чыкага, дзе з 23 кастрычніка па 4 лістапада пройдзе чэмпіянат свету. Сёлета чакаецца рэкордная колькасць удзельнікаў. Паводле папярэдніх звестак, ужо заяўлены 693 спартсмены са 121 краіны.
У кожнай вагавай катэгорыі разыгрываецца па восем ліцэнзій на Алімпійскія гульні. Аднак чэмпіянат свету ў Чыкага не адзіная магчымасць атрымаць допуск на гульні. Пасля першынства планеты запланаваны яшчэ два міжнародныя турніры, дзе можна будзе здабыць неабходныя пуцёўкі.
У складзе беларускай каманды 11 атлетаў: Антон Бекіш (вагавая катэгорыя да 48 кг), Бата-Мунка Ванкееў (51 кг), Хаважы Хацыгаў (54 кг), Міхаіл Бярнадскі (57), Вазген Сафар'янц (60), Андрэй Чырук (64), Магамед Нурудзінаў (69), Віталь Бандарэнка (75), Рамазан Магамедаў (81), Віктар Зуеў (91) і Магамед Абдусаламаў (звыш 91).
БелаПАН