Беларускі алімпійскі чэмпіён: Вакол усе крадуць, дармаеды і карупцыянеры
Цяжкаатлет Андрэй Арамнаў выступіў з чарговай скандальнай заявай.
Алімпійскі чэмпіён Пекіна, беларускі цяжкаатлет Андрэй Арамнаў, які з-за траўмы прапусціў чэмпіянат Еўропы ў Грузіі, даў інтэрв'ю газеце "Прессбол". У ім ён патлумачыў, чаму яму ніколі не прапануюць кіруючую пасаду ў беларускім спорце.
"Я да такой ступені чалавек сумленны, працавіты і бескарыслівы, што мяне нікуды не возьмуць, — кажа Андрэй Арамнаў. — Калі прыйду, будуць ляцець трэскі. Бо ў нас адны лайдакі, дармаеды і карупцыянеры. Таму, што вакол усё крадуць. Нават калі няма чаго ўжо, усё роўна крадуць. У 20 гадоў перажыў такое расчараванне ў жыцці. Быццам бы заваяваў залатую ўзнагароду для краіны, а выйшла што гэта не мяжа... — тупік маіх магчымасцяў.
Па сутнасці, дзяржава аказалася не гатова ўтрымліваць сваіх герояў. І тут гаворка не пра фінансавы бок справы. Любы Коля Пупкін, Мышкін або Падмышкін можа прыйсці і выгнаць заслужанага атлета з залы... І гэта называецца дапамога алімпійскаму чэмпіёну? Напэўна, усе чакаюць, каб я хутчэй завязаў. Аднак я ўсё роўна буду мець уласнае меркаванне, якім будуць цікавіцца"
Нагадаем, Андрэй Арамнаў — ураджэнец Барысава. У 2008-м на Алімпіядзе ў Пекіне ён у 20 гадоў заваяваў залаты медаль. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. У канцы 2008-га і ў пачатку 2009-га затрымліваўся за рулём аўтамабіля ў нецвярозым стане. Быў аштрафаваны судом. Пазбаўляўся прэзідэнцкай стыпендыі.