Беларускі арбітр атрымаў траўму галавы ў матчы КХЛ

Максім Сідарэнка на лёдзе / ria.ru
Максім Сідарэнка на лёдзе / ria.ru

Беларускі арбітр Максім Сідарэнка атрымаў траўму ў чацвер у матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ у Хабараўску паміж "Амурам" і СКА. У другім перыядзе абаронца "Амура" Руслан Педан, выкідваючы шайбу, з блізкай адлегласці патрапіў у суддзю. У Сідарэнкі была разбітая галава. Матч прыпынілі. Арбітру аказалі меддапамогу, але працягнуць сустрэчу ён не змог і пакінуў пляцоўку.

Пазней стала вядома, што ў Максіма Сідарэнкі пералом левай скулавай косткі. Ён прапусціць некалькі матчаў.

Беларускі арбітр атрымаў траўму галавы ў матчы КХЛ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі