Беларускі баксёр сенсацыйна заваяваў пояс чэмпіёна Еўропы ў 39 год
Сяргей Хаміцкі накаўтаваў англічаніна Фрэнка Бугліёні, які да гэтага не прайграў ніводнага паядынку ў жыцці.
Чэмпіёнскі двубой адбыўся ў Лондане на Copper Box Arena у суботу, 12 красавіка. Ветэран беларускага прафесійнага бокса Сяргей Хаміцкі спрабаваў адняць пояс чэмпіёна Еўропы WBO (адна з самых прэстыжных сусветных версій) у мясцовага Фрэнка Бугліёні. Англічанін на перадматчавай прэс-канферэнцыі пагражаў накаўтаваць беларуса.
Але з першага раўнду беларус нечакана для многіх захапіў ініцыятыву. Ён быў больш хуткім, своечасовым і дакладным. У шостым раўндзе беларус шакаваў лонданскую публіку, моцна скалынуўшы саперніка. Дасведчаны Хаміцкі і пасля гэтага не адпусціў Бугліёні і пайшоў на метадычнае дабіванне. Англічанін апынуўся ў стаячым накаўце.
Сяргей Хаміцкі, якому ў верасні споўніцца 40 год, займаецца ў сталічнай зале бокса Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізкультуры. Яго трэніруе вядомы спецыяліст Канстанцін Маханькоў, малодшы за вучня на некалькі гадоў. У гэтай жа зале трэніруюцца прызёр чэмпіяната свету Сяргей Карнееў і знакаміты тайбаец Віталь Гуркоў.
Фота — boxnews.com.ua