Беларускі банк праз санкцыі закрыў рахунак дзяржпрапагандыста Мукавозчыка

Беларускі банк праз санкцыі закрыў рахунак дзяржпрапагандыста Мукавозчыка

Адзін з беларускіх банкаў закрыў рахунак дзяржаўнага прапагандыста Андрэя Мукавозчыка, бо той трапіў у санкцыйны спіс Еўрасаюза. Пра гэта Мукавозчык напісаў у сваёй калонцы ў газеце "СБ. Беларусь сегодня".

"А проста патрапіў у еўрапейскі санкцыйны спіс. І з гэтай прычыны, як, запінаючыся, патлумачыла мне дзяўчына па тэлефоне, "банк мае права... у адпаведнасці з правіламі... вы чыталі... у падпісанай дамове..." і гэтак далей", — распавядае прапагандыст

Мукавозчык трапіў у чацвёрты пакет санкцый ЕС, які быў прыняты ў чэрвені 2021 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі