Беларускі дарожнік загінуў у Татарстане
На будаўніцтве дарогі ў Расіі загінуў беларус / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
У Татарстане пры абвале грунту пацярпелі два рабочыя з Беларусі, паведамляе амбасада Беларусі ў Расіі.
Работнікі холдынгу "Белаўтадар" працавалі на будаўніцтве дарогі. Пры абвале грунту адзін з іх загінуў. Другога з траўмамі ў цяжкім стане даставілі ў лякарню.
У амбасадзе кажуць, што дыпламаты пастаянна кантактуюць з медыкамі і прадстаўнікамі беларускага прадпрыемства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.