Беларускі “казанова” збіў і абрабаваў расіянку

Мужчыну затрымалі ў Маскве, паведамляюць “Брянские новости”.


Злачынства адбылося яшчэ ў красавіку, а затрымалі зламысніка толькі цяпер. Жанчына з сяброўкамі адпачывала ў гарадскім кафэ Бранска, дзе і пазнаёмілася з маладым  чалавекам.


Пазней разам з кавалерам дама села ў таксоўку і скіравалася працягваць адпачынак. Але нечакана беларус напаў на яе, жорстка збіў, адабраў грошы, банкаўскую карту, мабільнік, а таксама залатыя ўпрыгожванні.



Пасля звароту пацярпелай у паліцыю сышчыкі ўсталявалі, што хавацца разбойнік можа ў Маскве. Тут яго і схапілі. У расійскай сталіцы ён займаўся рамонтнымі працамі. Калі падазраванага даставілі ў Бранск, абрабаваная жанчына яго апазнала.


Пры найгоршым варыянце беларус можа сесці ў турму на дзесяць гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі