Беларускі кубінец, што з'ехаў пасля Акрэсціна, перамог бюракратыю

Раберта Касануэва

Раберта Касануэва / Андрэй Стрыжак

Кубінец Раберта Касануэва, які трыццаць гадоў пражыў у Беларусі, здолеў атрымаць дазвол на жыхарства ў Літве. Пра гэта ў сваіх сацсетках паведаміў Андрэй Стрыжак.

"Кубінец, што падтрымаў беларускія пратэсты і сядзеў на Акрэсціна амаль год (!), эвакуяваны як у кіно, атрымаў дазвол на жыхарства ў Літве!" — напісаў ён.

Пасля вызвалення з Акрэсціна Касануэва эвакуяваўся ў Літву, але мясцовая міграцыйная служба вырашыла, што падставаў  для атрымання віду на жыхарства недастаткова. У 2023-м яму адмовілі ў статусе ўцекача, пасля гэтае рашэнне кубінец абскарджваў у судзе.

У Беларусі Касануэва працаваў графічным дызайнерам, ён свабодна гаворыць па-руску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі