Беларускі мастак зрабіў з Марадоны матрошку

Беларускі мастак зрабіў з Марадоны матрошку

Беларускі мастак Міхаіл Гулін зрабіў матрошу ў выглядзе Дыега Марадоны. Гулін кажа, што заняўся вырабам лялек на футбольную тэму яшчэ тыдзень таму, бо “чэмпіянат свету 2018 ужо блізка”. І тут — на табе, славутага аргентынца паклікалі ў “Дынама-Брэст”.

“А кажуць — няма прарока, — каментуе Гулін. — Як сказаў мой армянскі сябар: “У гэта цяжка паверыць. Гэта, як у нас Пашынян — прэм'ер міністр”.

Да чаго гэта? Купляйце беларускае! У наборы: Дыега Марадона, Вісэнтэ дэль Боске, Хасэп Гвардыёла, Жазэ Маўрынью і рэферы FIFA”.

Увечары 15 траўня стала вядома, што аргентынскі футбольны спецыяліст Дыега Марадона стаў старшынём праўлення брэсцкага "Дынама". Ён будзе займацца пытаннямі стратэгічнага развіцця клуба і каардынаваць працу ўсіх яго падраздзяленняў, уключна з дзіцячай акадэміяй "Дынама-Брэст".

Марадона прыступіць да сваіх паўнамоцтваў пасля заканчэння Чэмпіянату свету ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі