Беларускі тэнісіст Ігнацік — на першым месцы сусветнага рэйтынгу ІТФ
16-гадовы беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік узняўся на першае месца сусветнага рэйтынгу ІТФ сярод гульцоў да 18 гадоў. Гэтаму пасадзейнічала яго перамога на юніёрскім «Ралан Гаросе». Да
паездкі ў Парыж Ігнацік быў толькі 14-ы ў рэйтынгу. Яшчэ адна пераможца
юніёрскага адкрытага чэмпіянату Францыі беларуска Ксенія Мілеўская ў
рэйтынгу ўзнялася на другое месца.
Прессбол
Прессбол