Беларускі ўзялі золата на спаборніцтвах па сінхронных скачках у Раўбічах

Ганна Гуськова / НАК
Ганна Гуськова / НАК

Беларускія фрыстайлісткі Ганна Гуськова і Ганна Дзяруга 31 студзеня выйгралі міжнародныя спаборніцтвы па сінхронных скачках у рамках праграмы этапу Кубка свету ў Раўбічах.

Вынік дзяўчат — лепшы для беларусаў у Раўбічах.

Другое месца пасля Гуськовай і іншай занялі спартсмены з Казахстана Марыён Тэну і Маржан Акжыт. Трэцяе — таксама фрыстайлісткі з Казахстана — Жанбота Алдабергенава і Акмаржан Калмурзаева.

Сінхронныя скачкі завяршылі этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў Раўбічах. З топавых беларускіх фрыстайлістаў удзельнічаць не змагла толькі Аляксандра Раманоўская — з-за траўмы. Не прысутнічаў у Раўбічах і галоўны трэнер беларускай зборнай Мікалай Казека — ён хварэе на каранавірус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі